Беларуская Служба

31 год таму была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце

27.07.2021 08:23
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPublic Domain

Дакумент абвяшчаў поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР праз вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў і незалежнасць у знешніх зносінах. Гэта быў першы крок да сапраўднай незалежнасці.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона.

З 1991 па 1996 год Дзень незалежнасці адзначаўся менавіта 27 ліпеня.

Пасля рэферэндуму 1996 года, арганізаваным Лукашэнкам, Дзень Незалежнасці на дзяржаўным узроўні стаў святкавацца 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

юл