Беларуская Служба

У Літве прапануюць закрыць мяжу з Беларуссю

27.07.2021 13:47
За апошнія суткі затрымалі 110 чалавек, з пачатку года – 2,8 тысячы (гэта ў 34 разы больш, чым летась).
Budowa bariery z drutu kolczastego na granicy litewsko-białoruskiej
Budowa bariery z drutu kolczastego na granicy litewsko-białoruskiej twitter.com/Lithuanian_MoD

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце выступіла з ініцыятывай увядзення надзвычайнага становішча ў памежных раёнах з Беларуссю. Пры такім рэжыме перасячэнне мяжы будзе немагчымым, перадае euroradio, спасылаючыся на Delfi.

Прапанову міністра атрымаў літоўскі ўрад. Цяпер яна там ацэньваецца. «Варта ацаніць мноства фактараў, паколькі гэта актыўнае ўцягванне арміі, таму МУС не можа прыняць падобнае рашэнне ў аднабаковым парадку», – кажа Агне Білатайце.

Старшыня Камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас лічыць, што ўвядзенне надзвычайнага становішча стала б магчымасцю ўзяць пад кантроль сітуацыю з міграцыйным крызісам. Паводле яго слоў, армія спыніла б плынь мігрантаў. «Гэта адна з магчымасцяў, якая можа пераўтварыцца ў рэальнасць», – заявіў палітык. І падкрэсліў, што патрэбна згода і парламента, і прэзідэнта.

Мігранты працягваюць нелегальна ісці ў Літву з Беларусі. За апошнія суткі затрымалі 110 чалавек, з пачатку года – 2,8 тысячы (гэта ў 34 разы больш, чым летась).

эж

Frontex накіруе больш сіл на мяжу з Беларуссю

12.07.2021 17:03
Літва таксама папрасіла ў Еўрапейскага агенцтва пагранічнай і берагавой аховы 30 машын, два верталёты і аўтамабіль тэрмавізіі.

Польскі міністр замежных справаў пра арганізаваны Мінскам міграцыйны крызіс: «Атака на цэласнасць межаў ЕС»

13.07.2021 16:34
У інтэрв’ю ён закрануў таксама пытанне гібрыднай вайны, якую распальвае Расія і на якую патрэбны жорсткі адказ еўрапейскай супольнасці.

Частку нелегальных імігрантаў Літва размесціць у намётах у Рудніцкім лесе

26.07.2021 16:42
«Палаткі ўжо перавозяцца на палігон. Там не будзе ніякіх цяжкасцяў з забеспячэннем бяспекі»