Беларуская Служба

Частку нелегальных імігрантаў Літва размесціць у намётах у Рудніцкім лесе

26.07.2021 16:42
«Палаткі ўжо перавозяцца на палігон. Там не будзе ніякіх цяжкасцяў з забеспячэннем бяспекі»
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Частка нелегальных імігрантаў у Літве будзе размешчана ў намётавым гарадку, які будзе пабудаваны на ваенным палігоне ў Рудніцкім лесе. Астатніх перавядуць у іншыя цэнтры.

Каля 1500 чалавек неўзабаве адправяцца ў палатачны гарадок у Рудніцкім лесе. «Палаткі ўжо перавозяцца на палігон. Там не будзе ніякіх цяжкасцяў з забеспячэннем бяспекі», – сказала журналістам кіраўнік МУС Агнэ Білатэйце. У цяперашні час некаторыя імігранты ўтрымліваюцца ў будынках памежнай службы, што ўскладняе працу дыслакаваных там афіцэраў.

Білатайце таксама аднеслася да праблемы размяшчэння некаторых людзей у памежным горадзе Дзевянішкі, у якім пражывае вялікая колькасць польскай меншасці. Пратэсты супраць рашэння ўладаў у Вільні працягваюцца ўжо некалькі дзён. Міністр заявіла, што не збіраецца мяняць гэтае рашэнне. «У нас няма іншага выбару. Сем'і нелегальных імігрантаў будуць знаходзіцца ў Дзевянішках. Яны будуць знаходзіцца там толькі да 1 верасня», – дадала яна. Да гэтага часу ў іншых частках краіны павінна быць пабудавана больш гарадкоў, якія складаюцца з намётаў і модульных дамоў. Кіраўнік МУС запэўніла, што адпаведныя службы будуць сачыць за бяспекай жыхароў Дзевянішак кругласутачна.

Толькі ўчора літоўскія службы затрымалі яшчэ 131 чалавека, які незаконна перасек мяжу паміж Беларуссю і Літвой. Большасць грамадзян Блізкага Усходу просяць у Літвы прытулку. Усяго са студзеня было затрымана 2730 чалавек, якія перасеклі літоўскія межы. Гэта ў 34 разы больш, чым за ўвесь 2020 год. Літва абвінавачвае беларускія ўлады ў спрыянні нелегальнай міграцыі. Вільня называе гэтыя дзеянні формай гібрыднай вайны.

ав

Frontex накіруе больш сіл на мяжу з Беларуссю

12.07.2021 17:03
Літва таксама папрасіла ў Еўрапейскага агенцтва пагранічнай і берагавой аховы 30 машын, два верталёты і аўтамабіль тэрмавізіі.

Кіраўнік МЗС Літвы адказаў Лукашэнку: Гэта не дапамога, а шантаж

20.07.2021 17:18
У цэлым на мяжы з Беларуссю ў гэтым годзе літоўскія службовыя асобы затрымалі больш за 2000 мігрантаў – у 26 разоў больш, чым у мінулым.