Беларуская Служба

160 арганізацый з усяго свету патрабуюць спыніць рэпрэсіі супраць праваабаронцаў у Беларусі

27.07.2021 16:48
«Мы асуджаем сістэматычныя адвольныя затрыманні, пабіццё і катаваньні, якія яны зазнаюць».
ІлюстрацыяКрыніца: FIDH

«Мы заклікаем міжнародную супольнасць заняць непахісную пазіцыю абароны беларускай праваабарончай супольнасці і публічна запатрабаваць вызвалення ўсіх незаконна затрыманых», – гаворыцца ў звароце, перадае svaboda.org.

Сумесная заява замежных арганізацыяў у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці апублікаваная на сайце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.

«Мы асуджаем сістэматычныя адвольныя затрыманні, пабіццё і катаваньні, якія яны зазнаюць. Нягледзячы на поўнамаштабная рэпрэсіі ўладаў, беларускія праваабаронцы працягваюць барацьбу ў абарону правоў чалавека. Натхнёныя іх адвагай, мы таксама ня спынімся ў нашай барацьбе за вызваленне тых з іх, хто затрыманы, пакуль яны не апынуцца на волі і ня змогуць свабодна і бесперашкодна працягваць сваю праваабарончую працу», – гаворыцца ў заяве.

Застаюцца ў зняволенні:

Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны»,
Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнт FIDH,
Уладзімер Лабковіч,
Леанід Судаленка,
Таццяна Ласіца,
Марфа Рабкова
Андрэй Чапюк,
а таксама Алег Граблеўскі з Офісу правоў людзей з інваліднасцю застаюцца пад арыштам з другой паловы 2020 – пачатку 2021 году.

161 праваабарончая арганізацыя патрабуе ад афіцыйнага Мінску спыніць пераслед праваабаронцаў.

эж 

Ціханоўская: Мы ўсе Касцюшкі

23.07.2021 13:09
Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка Тадэвушу Касцюшку разам з пасламі Польшчы і Літвы ў ЗША. 

У Беларусі шэсць новых палітвязняў, агулам іх 586

27.07.2021 15:12
Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 6 чалавек – Уладзімір Аляксееў, Андрэй Грыва, Максім Жалязнаў, Генадзь Казючыц, Іван Курыленка і Максім Шаўлінскі.