Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы: надзвычайнае становішча з-за наплыву мігрантаў можа быць уведзена ў крайнім выпадку

27.07.2021 17:33
Раней  з ініцыятывай да ўрада ўвесці рэжым надзвычайнага здарэння на памежных з Беларуссю тэрыторыях выступіла МУС Літвы.
-    (P)            -
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце (P) і старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль падчас візіту ў Падварыёніс на літоўска-беларускай мяжыEPA/LAIMA PENEK / LITHUANIAN GOVERNMENT OFFICE

Надзвычайнае становішча праз наплыў мігрантаў можа быць уведзенае ў крайнім выпадку і цяпер неабходнасці ў гэтым няма, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, якога цытуе Delfi:

-Я ўважліва сачу за сітуацыяй, бачу яшчэ нямала рэзерваў, якія маглі б выкарыстоўваць Міністэрства ўнутраных спраў і Служба аховы дзяржаўнай мяжы для таго, каб праблемы вырашаліся, і толькі ў крайнім выпадку і, без сумневу, пры ўмове кансультацый і тлумачэнні насельніцтву, мы маглі б вярнуцца да пытання аб надзвычайным становішчы.

Раней 27 ліпеня 2021 з ініцыятывай да ўрада ўвесці рэжым надзвычайнага здарэння на памежных з Беларуссю тэрыторыях выступіла МУС Літвы. У гэтым выпадку перасячэнне мяжы Літвы было б немагчымым, а яе ахову ўзяла б пад кантроль войска.

эж

Frontex накіруе больш сіл на мяжу з Беларуссю

12.07.2021 17:03
Літва таксама папрасіла ў Еўрапейскага агенцтва пагранічнай і берагавой аховы 30 машын, два верталёты і аўтамабіль тэрмавізіі.

Польскі міністр замежных справаў пра арганізаваны Мінскам міграцыйны крызіс: «Атака на цэласнасць межаў ЕС»

13.07.2021 16:34
У інтэрв’ю ён закрануў таксама пытанне гібрыднай вайны, якую распальвае Расія і на якую патрэбны жорсткі адказ еўрапейскай супольнасці.

У Літве прапануюць закрыць мяжу з Беларуссю

27.07.2021 13:47
За апошнія суткі затрымалі 110 чалавек, з пачатку года – 2,8 тысячы (гэта ў 34 разы больш, чым летась).