Беларуская Служба

Літоўскія службы затрымалі рэкордную колькасць нелегальных мігрантаў

28.07.2021 11:12
Літва лічыць такую палітыку афіцыйнага Мінска актам гібрыднай агрэсіі.
-    (P)            -
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце (P) і старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль падчас візіту ў Падварыёніс на літоўска-беларускай мяжыEPA/LAIMA PENEK / LITHUANIAN GOVERNMENT OFFICE

Літоўскія памежнікі затрымалі за мінулыя суткі 171 мігранта, які незаконна заехаў у Літву з тэрыторыі Беларусі і гэта трывожны рэкорд, перадае карэспандэнт Польскага радыё ў Вільні Каміль Залеўскі:

-Усе затрыманыя выдавалі сябе за іракцаў або мелі дакументы, якія пацвярджаюць грамадзянства Ірака. Са студзеня беларуска-літоўскую мяжу незаконна перасеклі ўжо больш за тры тысячы чалавек. Гэта ў 37 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год, – паведамляюць ва ўстанове. Паводле звестак літоўскай Дзяржаўнай памежнай службы, мігранты часта садзяцца прама ля памежнай лініі на беларускім баку і гадзінамі чакаюць магчымасці яе перасекчы. Літоўскі бок паведамляе аб гэтым факце беларусам, але іх памежныя службы не рэагуюць.

Вільня ўвесь час падкрэслівае, што за перакідкай уцекачоў з краін Блізкага Усходу стаіць рэжым Лукашэнкі, для якога гэта выгадны бізнес. Літва лічыць такую палітыку афіцыйнага Мінска актам гібрыднай агрэсіі.

iar/эж

Польскі міністр замежных справаў пра арганізаваны Мінскам міграцыйны крызіс: «Атака на цэласнасць межаў ЕС»

13.07.2021 16:34
У інтэрв’ю ён закрануў таксама пытанне гібрыднай вайны, якую распальвае Расія і на якую патрэбны жорсткі адказ еўрапейскай супольнасці.

Літоўскі гісторык: У гісторыі Беларусі шмат момантаў, якімі беларусы могуць ганарыцца па праву

23.07.2021 18:22
Упершыню ў Літве рыхтуецца ўбачыць свет гісторыя Беларусі, выдадзеная па-літоўску літоўскім гісторыкам, аўтар - дырэктар Інстытуту ВКЛ Русціс Камунтавічус.

Частку нелегальных імігрантаў Літва размесціць у намётах у Рудніцкім лесе

26.07.2021 16:42
«Палаткі ўжо перавозяцца на палігон. Там не будзе ніякіх цяжкасцяў з забеспячэннем бяспекі»

Прэзідэнт Літвы: надзвычайнае становішча з-за наплыву мігрантаў можа быць уведзена ў крайнім выпадку

27.07.2021 17:33
Раней  з ініцыятывай да ўрада ўвесці рэжым надзвычайнага здарэння на памежных з Беларуссю тэрыторыях выступіла МУС Літвы.