Беларуская Служба

Чарговае міжнароднае спартыўнае мерапрыемства забралі ў Беларусі

28.07.2021 18:43
Чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе перанеслі з Мінска ў сталіцу Аману – Маскат.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ Pavel1964

Арганізатары патлумачылі рашэнне «дыпламатычнымі складанасцямі і праблемамі з падарожжамі ў Беларусь». Аб гэтым заявіў кіраўнік Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Себасцьян Коў.

Нагадаем, Беларусь атрымала права правесці гэты чэмпіянат яшчэ ў 2017 годзе. Першапачаткова спаборніцтвы былі запланаваны ў Мінску на травень 2020 года, але з-за каранавіруса іх перанеслі на 23-24 красавіка 2022 года.

Рашэнне стала вынікам справаздачы, падрыхтаванай Сусветным камітэтам па рызыках лёгкай атлетыкі, у якім зроблена выснова аб тым, што нявызначанасць у дачыненні да дыпламатычных адносін і абмежаванняў на міжнародныя паездкі ў дачыненні да Беларусі істотна паўплывала б на правядзенне чэмпіянату ў Мінску ў наступным годзе.

Раней Мінск страціў чэмпіянату свету па хакеі, этап Кубка свету па біятлоне, чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і і чэмпіянат Еўропы па велатрэку.

яс/zerkalo.io