Беларуская Служба

Журналіста Сяргея Гардзіевіча пакаралі 1,5 гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі»

02.08.2021 12:29
Акрамя таго, суд цалкам задаволіў пазовы пацярпелых міліцыянераў аб спагнанні па 2 тысячы рублёў маральнай шкоды кожнаму. 
Сяргей Гардзіевічфота: Першы рэгіён

Суд Іванаўскага раёна агучыў рашэнне па справе журналіста Сяргея Гардзіевіча. Прысуд двойчы адкладвалі, у тым ліку таму што падсудны страчваў прытомнасць у зале суда.

Сяргея Гардзіевіча, карэспандэнта сайта "Першы рэгіён", абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце аднаго з тэлеграм-каналаў.

Меру стрымання Гардзіевічу змянілі з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на заключэнне пад варту. Гардзіевіча ўзялі пад варту ў зале суда. У тэрмін залічылі некалькі дзён затрымання і тэрмін хатняга арышту ў снежні-красавіку.

Акрамя таго, суд цалкам задаволіў пазовы пацярпелых міліцыянераў Ківеля і Чэрнышкова аб спагнанні па 2 тысячы рублёў маральнай шкоды кожнаму. А таксама дзяржпошліны ў памеры 174 рублёў.

ав/БАЖ