Беларуская Служба

У ПАРЕ пройдуць тэрміновыя дэбаты па міграцыйным крызісе на мяжы Беларусі і ЕЗ

14.09.2021 18:38
На парадку сесіі, якая пройдзе 27-30 верасня, значацца тэрміновыя дэбаты на тэму: «Узмацненне міграцыйнага ціску на межах Латвіі, Літвы і Польшчы з Беларуссю».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTwitter/Straz_Graniczna

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) у рамках восеньскай сесіі абмяркуе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕЗ. На парадку сесіі, якая пройдзе 27-30 верасня, значацца тэрміновыя дэбаты на тэму: «Узмацненне міграцыйнага ціску на межах Латвіі, Літвы і Польшчы з Беларуссю». Запланавана абмеркаванне 27 верасня, пішуць naviny.online.

8 верасня прадстаўніцтва ЕЗ заявіла дэмарш Міністэрству замежных спраў Беларусі «ў сувязі з незаконнымі перасячэннямі мяжы з боку Беларусі ў Еўрапейскі Саюз».

Праз павелічэнне плыняў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны, Латвія і Польшча ўвялі надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю.

эж

Мінабароны: Надзвычайнае становішча прывяло да скарачэння колькасці правакацый на польска-беларускай мяжы

14.09.2021 09:08
Палякі пабудавалі на мяжы з Беларуссю амаль 60 кіламетраў плота і 140 кіламетраў агароджы з калючага дроту.

У жніўні польскія памежнікі прадухілілі больш за 6 тыс. спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы

14.09.2021 12:15
Польская Памежная служба прадухіліла ў панядзелак 249 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.