Беларуская Служба

Каманда Ціханоўскай запрапануе санкцыі ў дачыненні да дзяржаўных банкаў

18.09.2021 09:07
Дарадчык Святланы Ціханоўская Франак Вячорка лічыць, што такія санкцыі моцна аслабілі б «кармушкі» рэжыму.
Франак Вячорка«Краіна для жыцця»

Дарадчык Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка на ютуб-канале «Краіны для жыцця» расказаў, што каманда Ціханоўскай запрапануе ўвядзенне санкцый на дзяржаўныя банкі Беларусі.

-Каб людзі, якія невінаватыя ў рэпрэсіях, маглі працягваць карыстацца прыватнымі банкамі, і каб іх гэтыя санкцыі не закранулі. А дзяржаўныя банкі, дзе абслугоўваюцца дзяржструктуры, каб яны найбольш пацярпелі.

Франак Вячорка лічыць, што такія санкцыі моцна аслабілі б «кармушкі» рэжыму.

ав

Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Францыю

17.09.2021 20:22
Сёння яна сустрэлася з былым прэзідэнтам Франсуа Аландам, наведала штаб-кватэру «Рэпарцёраў без межаў».