Беларуская Служба

Жыхара Рэчыцы зняволілі на тры гады

23.09.2021 09:11
Яго пасадзілі за ўдзел у мірным пратэсце, штуршок міліцыянта і негатыўную ацэнку Лукашэнкі
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Канстанціна Міхальцова абвінавацілі ў тым, што ён пасля галасавання на выбарах прэзідэнта 9 жніўня 2020 года выйшаў на плошчу ў Рэчыцы, а калі там пачалі без віны затрымліваць іншага хлопца, разам з групай людзей замінаў гэта рабіць. У прыватнасці, ён нібыта выходзіў на праезную частку вуліцы Чапаева і нібыта замінаў руху транспарту.

Акрамя таго, яго вінавацілі ў гвалце датычна да міліцыянта з Рэчыцкага РАУС Дзмітрыя Гарая, якога асуджаны штурхнуў у спіну.

Таксама Міхальцова абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі ў тэлеграм-канале.

ав/Вясна