Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні арганізацыі «Супраціў» (у тым ліку ініцыятыў, якія ўваходзяць у яе: «Кібер-партызаны», «Дружыны Народнай Самаабароны – ДНС», «Буслы ляцяць») тэрарыстычнай і аб забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе Свабода.
Арганізацыя, паводле пракурорскай заявы, сфармаваная ў траўні 2021 году. Яе кіраўнікі – двое грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі ЗША.
Фармаванне вінавацяць у спробе аб’яднання радыкальна настроеных грамадзян для «наступнага схілення іх да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту з сілавым супрацьдзеяннем праваахоўнікам і здзяйснення актаў тэрарызму». Таксама сярод мэтаў «Супраціву», як піша Генпракуратура, – «дыскрэдытацыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання; гвалтоўная змена канстытуцыйнага ладу».
Раней на ўдзельнікаў арганізацыі «Супраціў» завялі крымінальныя справы па артыкулах 218 (знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), 289 (акт тэрарызму), 290 (пагроза ўчыненнем акту тэрарызму) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
ав