Беларуская Служба

На чарговы эвакуацыйны рэйс у Ірак зарэгістраваліся 419 пасажыраў

04.12.2021 15:54
Сёння, 4 снежня, у Ірак адправіцца чарговая група мігрантаў з Беларусі.
 .
Ілюстрацыйнае фота. PAP/ITAR-TASS/Sergei Bobylev

На вывазны рэйс авіякампаніі Iraqi Airways Мінск-Эрбіль зарэгістраваліся 419 пасажыраў – 415 дарослых і чацвёра малышоў да двух гадоў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

З Беларусі самалётамі авіякампаніі Iraqi Airways вывезлі ўжо больш за дзве тысячы мігрантаў. Пры гэтым іх колькасць у ГЛЦ «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы практычна не змянілася.

вх