Беларуская Служба

З-за агрэсіі нелегалаў і беларускіх служб адзін чалавек трапіў у шпіталь

20.01.2022 10:50
За апошнія суткі польска-беларускую мяжу спрабавалі перасекчы 38 чалавек.
    ,
Памежная служба апублікавала фота камянёў, якія ляцелі ў бок польскіх функцыянераўфота: Памежная служба Польшчы

У памежнай службе паведамілі, што на ўчастку каля Мельніка група з некалькіх дзясяткаў мігрантаў спрабавала перасекчы мяжу. Па словах прэс-сакратара Ганны Міхальскай, групу падтрымалі беларускія службы:

-Група 30 іншаземцаў пры падтрымца беларускіх службаў спрабавала ўварвацца на тэрыторыю Польшчы. У выніку ім удалося перасекчы лінію мяжы. Гэта грамадзяне Іраку, Сірыі, Пакістана, Гвінеі і Індыі. Падчас акцыі мігранты і беларускія службы кідалі ў польскіх функцыянераў камянямі і кавалкі дрэва.

Аднаго з функцынераў ударылі па галаве. Яго даставілі ў бальніцу. 

ав