Беларуская Служба

Апублікаваныя здымкі расійскага вайсковага лагеру пад Рэчыцай

06.02.2022 10:46
Лагер размешчаны паміж вёскамі Ямпаль і Бязуеў.
  .
Вучэнні ў Беларусі.Фота: structure.mil.ru

Здымкі апублікавала швейцарская кампанія BAP Intel.

Таксама рэгіянальны Тэлеграм-канал «Флагшток» піша, што за 10 кіламетраў ад Гомеля на закінутай ваеннай базе стратэгічнай авіяцыі СССР каля вёскі Зябраўка працягвае назапашвацца ваенная тэхніка і жывая сіла. І выказвае меркаванне, што там ствараецца вайсковая база, пра якую афіцыйна не паведамлялася.

Аднак у адпаведнасці з афіцыйнымі планамі, выкарыстанне гэтага аб'екта ні расійскімі, ні беларускімі вайскоўцамі ў рамках вучэнняў Саюзная рашучасць 2022 г. не згадвалася. А сам аэрадром не выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні з пачатку 1990-х гадоў.

На брыфінгу для замежных ваенных аташэ аб правядзенні праверкі ваенных сіл рэагавання РФ і Беларусі, які прайшоў 18 студзеня 2022 года, ваенная інфраструктура Гомельскай вобласці ўвогуле не згадвалася.

Ужо 3 лютага райвыканкам Гомельскага раёна, да якога тэрытарыяльна адносіцца Зяброўка, і кіраўнік раённага Савета дэпутатаў апублікавалі просьбу не распаўсюджваць інфармацыю аб перамяшчэнні калон ваеннай тэхнікі ў сетцы.


Схема афіцыйнага размяшчэння войскаў у рамках вучэнняў.
Схема афіцыйнага размяшчэння войскаў у рамках вучэнняў.

«Цяпер ужо не выклікае сумненняў, што нягледзячы на ​​агучаныя перад міжнароднай супольнасцю планы, ваенныя РФ і Беларусі сталі выкарыстоўваць рэшткі савецкай ваеннай інфраструктуры. Пытанне заключаецца ў тым, якім чынам будзе выкарыстана гэты абʼект: ён можа знікнуць да канца лютага да даты афіцыйнага завяршэння вучэнняў. А можа застацца дзейным ваенным абʼектам для стварэння пагрозы Украіне. У такім выпадку ваенны абʼект і бліжэйшыя населеныя пункты стануць патэнцыйнай мішэнню для ўдару Украіны і яе саюзнікаў», – пішуць аўтары Тэлеграм-канал «Флагшток».

вх