Беларуская Служба

Вадзім Пракоп'еў заявіў, што полк «Пагоня» ужо створаны

29.04.2022 08:06
Трэніровачны курс разлічаны на чатыры тыдні, за гэты час, як запэўнівае Пракопʼеў, навыкаў і уменняў набудзецца больш, чым «за два гады службы ў Чырвонай арміі».
Эмблема палку "Пагоня".

Пракопʼеў паведамляе, што полк «Пагоня» прайшоў важны этап станаўлення. Сфармавалася камандаванне, наладжаная сувязь, атрыманае папаўненне, чытаем на «Нашай Ніве».

У сувязі з гэтымі Пракопʼеў паведамляе, што перадае працэсы ў рукі прафесіяналаў, а сам будзе займацца «іншымі стратэгічнымі рэчамі».


Штодзённых сюжэтаў і пастоў пра жыццё падраздялення ён не абяцае, але правядзенне падобных брыфінгаў плануецца рэгулярна.

Паводле Пракопʼева, у бот палка запісаліся і чакаюць запрашэння тысячы добраахвотнікаў.

«Калі вы хочаце сэлфі на фоне «Джавеліна» – гэта не да нас. Калі вы шукаеце сябе ў жыцці, сумняецеся, калі вы ваенны турыст – вам таксама не да нас. Мы чакаем высока матываваных, ідэйных людзей з унутранай дысцыплінай і добрай фізічнай падрыхтоўкай. З намі ў шыхтах ужо шмат былых афіцэраў і перавагу мы будзем аддаваць людзям з вопытам вайсковай службы. Нам таксама патрэбныя людзі з добрай англійскай мовай» – заяўляе былы рэстаратар.

Трэніровачны курс разлічаны на чатыры тыдні, за гэты час, як запэўнівае Пракопʼеў, навыкаў і уменняў набудзецца больш, чым «за два гады службы ў Чырвонай арміі».

эж

У Варшаве адкрылі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам

28.02.2022 20:36
Узначаліць Цэнтр Павал Кухта, які раней ужо ваяваў за Украіну i з'яўляецца родным братам забітага сілавікамі падчас пратэстаў 2020 года Мікіты Крыўцова.

Святлана Ціханоўская: Наш лёс шмат у чым залежыць ад лёсу Украіны

24.03.2022 15:22
Украіну са зброяй у руках бароняць як мінімум дзве сотні беларускіх ваяроў, а тысячы беларусаў іншымі шляхамі набліжаюць перамогу ўкраінцаў над злом, увасобленым зараз расійскай дзяржавай.