Беларуская Служба

Нямецкі канцэрн Henkel сыходзіць з Беларусі

29.04.2022 11:42
Henkel — вядомы вытворца бытавой хіміі і касметыкі.
.
.https://en.wikipedia.org/wiki/Henkel#/media/File:Henkel_D%C3%BCsseldorf_HolthausenP8190172.JPG

У новай справаздачы канцэрна сказана, што ён спыняе сваю дзейнасць у Беларусі. Раней канцэрн заявіў аб сыходзе з Расіі.

«Улічваючы развіццё вайны на Украіне, мы вырашылі спыніць сваю дзейнасць у Расіі. Акрамя таго, мы прынялі рашэнне спыніць сваю дзейнасць у Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні. У снежні Henkel адмовіўся ад рэкламы на беларускім тэлебачанні, нагадвае nashaniva.com.

Henkel — вядомы вытворца бытавой хіміі і касметыкі. Яму належаць такія брэнды, як Persil, Pril, Bref, Vernel, «Пемалюкс», «Ласка», «Дэні», Losk, Somat, Clin, Fa, Taft, Brillance, Shamtu, клей «Момант», Metylan, Ceresit ды іншыя.

эж