Беларуская Служба

У Беларусі не спыняецца пераслед журналістаў

29.04.2022 12:39
Следчы камітэт заявіў пра завяршэнне расследавання ў дачыненні да кіраўніка экстрэмісцкага фармавання «Белсату».
Аўдыё

Ідзецца пра журналістку Ірыну Слаўнікаву, якую лукашысты абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення.

Былая супрацоўніца «Белсату», а пазней штатная супрацоўніца Польскага тэлебачання (TVP) стала  палітвязнем і неўзабаве паўстане перад судом. Следчыя абвінавацілі яе ў здзяйсненні злачынстваў паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

«Абвінавачаная, 50-гадовая ўраджэнка Гомеля, у 2020-2021 гадах аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах. Чарговы раз следства канстатуе факт, што асноўнай зброяй злачынстваў экстрэмісцкага характару з'яўляецца глабальная камп'ютарная сетка Інтэрнэт», - паведаміла прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

Ірыну Слаўнікаву  затрымана 30 кастрычніка 2021 у мінскім аэрапорце, калі яна з мужам вярталася з адпачынку.

БАЖ/юл