Беларуская Служба

Беларусы рыхтуюць Музей Вольнай Беларусі

29.04.2022 14:42
Працу па збору і арганізацыі дадзеных для архіва і Музея працягвае Народнае антыкрызіснае кіараванне.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/nau_belarus

Павел Латушка і адказная за пытанні культуры ў Народным антыкрызісным упраўленні Наталля Задзяркоўская правялі сустрэчу з кіраўніцтвам Ośrodka KARTA – адной са старэйшых у Польшчы грамадскіх арганізацый, якая стварыла і вядзе буйнейшы ў краіне сацыяльны архіў XX стагоддзя.

Архіў Цэнтра Карта ўтрымлівае дакументы, якія датычацца гісторыі Польшчы, у тым ліку ў перыяд савецкай акупацыі, а таксама матэрыялы па Усходняй Еўропе.

Сёння арганізацыя ажыццяўляе дапамогу вядомай грамадскай арганізацыі «Мемарыял» у сувязі з яе ліквідацыяй.

Кіраўнік арганізацыі – Збігнеў Глуза (Zbigniew Gluza), вядомы польскі журналіст і выдавец, распавёў аб гістарычных дакументах, што знаходзяцца ў архіве і адносяцца да гісторыі беларускага дэмакратычнага руху.

Дасягнута дамоўленасць аб сістэмным зборы архіўных матэрыялаў па гісторыі дэмакратычнага руху Беларусі, для іх перадачы ў перспектыве ва ўласнасць Новай Беларусі.

НАУ/юл