Беларуская Служба

«Рэжым працягвае жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да ўласнага насельніцтва».

30.04.2022 10:12
 ЕС асуджае законапраект аб пашырэнні сферы ўжывання смяротнага пакарання ў Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://www.facebook.com/EUinBelarus

Прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў выступіў з заявай аб рэпрэсіўных мерах у Беларусі, якія пашыраюць сферу прымянення смяротнага пакарання.

Нагадаем, у Беларусі плануюць увесці смяротнае пакаранне за «замах на здзяйсненне актаў тэрарызму».

«Гэтая папраўка да Крымінальнага кодэкса адкрывае магчымасці для далейшых сур'ёзных злоўжыванняў. Многім палітычным зняволеным (трыццаці шасці) прад'яўлены абвінавачанні ў "тэрарызме" альбо ўжо прысуджаны працяглыя тэрміны турэмнага зняволення па такіх абвінавачаннях. Шмат якія прадстаўнікі дэмакратычных сіл і палітычныя актывісты абвешчаны ў вышук па абвінавачваннях у «тэрарызме».

Многія з абвінавачаных паўстаюць перад судом на таемных, несправядлівых і прадузятых судовых працэсах, часта па сфабрыкаваных абвінавачаннях і без якіх-небудзь прававых гарантый. Цяпер ім таксама можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Цяперашні палітычны кантэкст у Беларусі робіць гэты паварот падзей яшчэ больш трывожным», гаворыцца ў заяве.

ПР «Вясна»/юл