Беларуская Служба

 ЕЗ устрывожаны пашырэннем смяротнага пакарання ў Беларусі 

30.04.2022 13:31
Нацыянальны сход Беларусі 28 красавіка ўхваліў папраўку да Крымінальнага кодэкса, якая ў выпадку прыняцця дазволіць ужыванне смяротнага пакарання за «замах на здзяйсненне тэрарыстычнага акта».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneGlow Images/East News

Еўразвяз устрывожаны магчымымі зменамі ў крымінальны кодэкс Беларусі, згодна з якімі можа стаць магчымым пашырэнне выкарыстання смяротнага пакарання, перадае euroradio.

Трыццаці шасці палітычным зняволеным у Беларусі прад’яўлены абвінавачванні ў тэрарызме ці ўжо прысуджаны працяглы тэрмін зняволення па такім абвінавачванні, напомніла Еўрапейская служба знешніх дзеянняў.

Нацыянальны сход Беларусі 28 красавіка ўхваліў папраўку да Крымінальнага кодэкса, якая ў выпадку прыняцця дазволіць ужыванне смяротнага пакарання за «замах на здзяйсненне тэрарыстычнага акта». Гэты супярэчыць сусветнай тэндэнцыі адмовы ад смяротнага пакарання, гаворыцца ў прэс-рэлізе службы.

«Гэтая папраўка да Крымінальнага кодэкса адкрывае магчымасці для далейшых сур'ёзных злоўжыванняў. Многія з абвінавачаных паўстаюць перад судом на таемных, несправядлівых і прадузятых судовых працэсах, часта па сфабрыкаваных абвінавачаннях і без якіх-небудзь прававых гарантый. Цяпер ім таксама можа пагражаць смяротнае пакаранне», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Цяперашні палітычны кантэкст у Беларусі робіць гэты паварот падзей яшчэ больш трывожным, дадаюць у Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў.

эж

У Беларусі могуць расстрэльваць за «замах на ўчыненне актаў тэрарызму»

27.04.2022 14:14
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі прынялі Законапраект аб змене Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.