Беларуская Служба

Выданне «Флагшток» і БФСС прызнаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі»

30.04.2022 16:18
Рашэнне аб уключэнні Фонду спартыўнай салідарнасці было прынятае 21 красавіка. 
Эмблема БФСС.

КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» Фонд спартыўнай салідарнасці і рэгіянальнае выданне «Флагшток»

Абноўлены пералік «экстрэмісцкіх фарміраванняў» апублікаваны на сайце МУС, паведамляе «Наша Ніва».

На сённяшні дзень у гэтым спісе 54 арганізацыі, суполкі і СМІ. Усе яны ўключаныя туды па палітычных матывах і не маюць дачынення да экстрэмісцкай дзейнасці.

Рашэнне аб уключэнні Фонду спартыўнай салідарнасці было прынятае 21 красавіка. У спіс рашэнне ўнеслі праз чатыры дні.

26 красавіка ў гэты спіс уключылі гомельскае рэгіянальнае выданне «Флагшток».

эж

У Беларусі не спыняецца пераслед журналістаў

29.04.2022 12:39
Следчы камітэт заявіў пра завяршэнне расследавання ў дачыненні да кіраўніка экстрэмісцкага фармавання «Белсату».