Беларуская Служба

Лукашэнка вызваліў ад пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы

14.05.2022 09:54
Пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў займаў з сакавіка 2019 года. 
Аляксандр ЛукашэнкаАўтар: Okras - Уласны твор, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34558726

Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады пасла Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава. Адпаведны ўказ быў апублікаваны 14 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У якасці абгрунтавання ўказаны пункт 20 арт. 84 Канстытуцыі Беларусі – гэты артыкул дае права Аляксандру Лукашэнку прызначаць і адклікаць дыпламатычных прадстаўнікоў Беларусі ў замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях.

Пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў займаў з сакавіка 2019 года. У кастрычніку 2020 года Польшча і Беларусь узаемна адклікалі амбасадараў: амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, як і амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў, з'ехалі «для кансультацый». Гэта адбылося на фоне абвастрэння стасункаў паміж краінамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Беларусь у Польшчы з тых прадстаўляў павераны ў справах пасольства Беларусі ў Варшаве.

ав/zerkalo.io

Пасол РП у Беларусі: Мы хочам жыць разам у незалежных дэмакратычных дзяржавах

18.11.2021 10:03
3-5 лістапада ў Вільні прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя “Палякі ў Беларусі ад Студзеньскага паўстання да XXI ст.”.