Беларуская Служба

Арыштанта ў ІЧУ Маладэчна прымушалі тры ночы стоячы глядзець выступы Лукашэнкі

19.05.2022 17:13
Жыхара Вязынкі затрымалі ў лютым у першыя дні рэферэндуму.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ichigo121212/pixabay.com/CC0 Public Domain

Яго асудзілі на 13 дзён арышту паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Пра катаванні падчас арышту стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Праваабаронцам паведамілі, што першыя тры дні яго ўтрымлівалі ў «стакане», а тры ночы запар з 20:00 да 6:00 выводзілі ў «спецыяльны» кабінет. Там некалькі гадзін яму паказвалі відэа з выступамі Лукашэнкі, а ён павінен быў увесь час стаяць і глядзець.

Пры гэтым прысутнічалі і міліцыянты, якія кантралявалі працэс. Але яны мяняліся, каб паспаць.

Перадачы хлопцу перадалі ўжо амаль перад вызваленнем, калі ў камеру зайшоў начальнік ІЧУ і здзівіўся, чаму ў арыштантаў нічога няма. Тады ім прынеслі тры перадачы ад сваякоў. У «палітычнай» камеры было вельмі холадна.

ав/Свабода

У беларускіх кнігарнях актыўна раскупляюць кнігу «1984»

19.05.2022 14:37
Пасля таго, як у СМІ з’явілася інфармацыя аб магчымай забароне ў Беларусі кнігі Джорджа Оруэла «1984», на яе рэзка ўзрос спажывецкі попыт.