Беларуская Служба

Сербія далучылася да санкцый ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі, уведзеных з-за агрсэсіі супраць Украіны

21.05.2022 13:22
Санкцыі ўключаюць у сябе галіновыя абмежаванні супраць беларускай фінансава-транспартнай сістэмы.
.
А. Лукашэнка і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч Крыніца: @predsednikrs

Сербія далучылася да санкцый Еўразвязу супраць афіцыйнага Мінску за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны, піша «Наша Ніва» спасылаючыся на партал Western European Balkans.

Гаворка ідзе пра санкцыі ЕЗ, уведзеныя 8 красавіка з-за «сітуацыі ў Беларусі і ўдзелу Беларусі ў расійскім уварванні ва Украіну». Яны ўключаюць у сябе галіновыя абмежаванні супраць беларускай фінансава-транспартнай сістэмы.

Нагадаем, Сербія не з'яўляецца чальцом ЕЗ і не абавязаная прымаць санкцыі, аднак ужо другі раз Бялград, нягледзячы на блізкія адносіны з афіцыйным Мінскам, падтрымлівае еўрапейскія абмежаванні адносна рэжыму Лукашэнкі.

 эж

WSJ: Захад можа прыпыніць санкцыі супраць беларускага калію, калі ўлады Беларусі пагодзяцца на транзіт украінскага збожжа

20.05.2022 10:30
Экспарт украінскага збожжа ў чацвер абмяркоўвалі ў Радзе бяспекі ААН.