Беларуская Служба

У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу Анісію Казлюк

24.06.2022 12:52
 .
Анісія Казлюк.Фота з адкрытых крыніц.

У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу Анісію Казлюк. Пра гэта дзяўчына паведаміла ў сябе ў Facebook. Паводле яе слоў, прычынай затрымання з'яўляецца нелегальнае знаходжанне на тэрыторыі Украіны.

Казлюк можа пагражаць штраф і выправаджэнне з краіны.

Ва Украіне Казлюк актыўна займаецца валанцёрскай дзейнасцю.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў сваю чаргу пракаментаваў: «Назіраем за справай Анісіі Казлюк і вырашаем пытанне з уладамі Украіны, каб усё скончылася спрыяльна».

Пазней Святлана Ціханоўская паведаміла: «Мы выйшлі на сувязь з Анісіяй, пасля чаго кіраўнік прадстаўніцтва Офіса ў Кіеве Валер Кавалеўскі звязаўся з МУС Украіны і старшынём камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Яго запэўнілі, што дэпартацыі Анісіі не будзе. Вызначаныя далейшыя крокі па вырашэнні інцыдэнту».

вх