Беларуская Служба

Вялікія еўрапейскія банкі спыняюць працу нават з непадсанкцыйнымі беларускімі кліентамі

28.06.2022 07:56
«Літоўцы, немцы, італьянцы, латышы — ды амаль усе адмаўляюцца. Асабліва ўплывае на справы пазіцыя літоўцаў, бо суседзі — усе працавалі праз іх. А цяпер ні аплаты правесці, ні прыняць самім»
Ілюстрацыйнае фотаShutterstock/Anton_AVv

«Літоўцы, немцы, італьянцы, латышы — ды амаль усе адмаўляюцца. Асабліва ўплывае на справы пазіцыя літоўцаў, бо суседзі — усе працавалі праз іх. А цяпер ні аплаты правесці, ні прыняць самім. Нават калі ўсё жыццё меў рахункі толькі ў Прыёрбанку», — кажа Нашай Ніве бізнэсмен, які раней актыўна праводзіў аплаты праз Літву. 

Вялікія еўрапейскія банкі спыняюць працу нават з непадсанкцыйнымі беларускімі кліентамі. Беларускі бізнес сігналізуе пра тое, што праца з Еўропай ускладняецца яшчэ больш. Вялікія банкі ва ўсёй Еўропе адмаўляюцца ад работы і з тымі беларускімі ды расійскімі банкамі, якія не ўключаны ў санкцыйныя спісы. «Некаторыя выключэнні будуць магчымы толькі ў выпадку, калі выплаты будуць рабіцца для забеспячэння крытычна важных дзяржаўных функцый, у гуманітарных мэтах і для прыватных кліентаў – для атрымання пенсіі», – патлумачылі ў буйным літоўскім банку з еўрапейскім капіталам SEB.

яс