Беларуская Служба

Лукашэнка заявіў, што не хоча яднацца з Расіяй

30.06.2022 12:31
Пра гэта ўзурпатар заявіў падчас сустрэчы з пуцінскім міністрам замежных спраў Лаўровым.
Аляксанд Лукашэнкаhttps://t.me/pul_1/5015

У Гродне пачаўся дзявяты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Пуцін, нягледзячы на абяцанне, на форум не прыедзе. Замест яго прыехаў Лаўроў. 

Лукашэнка на сустрэчы з Лаўровым акуратна намякнуў, што не хоча ўваходжання Беларусі ў склад РФ, заявіўшы, што адсутнічае неабходнасць інкарпарацыі Беларусі і Расіі.

- Я калісьці сказаў. Думаю, вы падтрымаеце гэтую ідэю. Упэўнены, што падтрымаеце. Што мы не настолькі дурныя, каб кагосьці інкарпараваць, як на Захадзе кажуць, ці ўключаць у склад ці то Беларусь у Расію, ці то Расію ў  Беларусь. Мы дастаткова разумныя, каб дзве незалежныя дзяржавы маглі выбудаваць такую канструкцыю нашых адносін, што пазайздросцяць у свеце і іншыя. Мы да гэтага ідзём, рухаемся.

Таксама ўзурпатар згадаў Сувалкскі калідор. Маўляў на Захадзе пра яго ўвесь час гавораць, нібы нешта намякаючы.