Беларуская Служба

Дырэктар Польскага радыё для замежжа Анджэй Рыбалт: Журналістка Ірына Слаўнікава - голас беларускай грамадзянскай супольнасці

04.08.2022 15:10
   3      5  .
Гомельскі абласны суд 3 жніўня пакараў журналістку Ірыну Слаўнікаву 5 гадамі калоніі. Фота: BAJ.BY

Гомельскі абласны суд 3 жніўня пакараў журналістку Ірыну Слаўнікаву 5 гадамі калоніі. Журналістку прызналі вінаватай паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 – «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і ч. 1 арт. 361 – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем ці яго структурным падраздзяленнем».

Паводле Дырэктара Польскага радыё для замежжа Анджэя Рыбалта, Ірына Слаўнікава была голасам беларускай грамадзянскай супольнасці:

– Ірына інфармавала пра тое, якія сапраўды настроі ў беларускім грамадстве, а яны атрымалі дастаткова ад гэтага тырана. Ірына часта звярталася да герояў беларускага пратэсту, што, відавочна, не падабалася рэжыму. Рэжым Лукашэнкі дакладна бачыў, што не так шмат патрэбна, каб зрынуць яго ўладу.

Сёння Міністэрства замежных справаў Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі для тлумачэнняў адносна прысуду Ірыне Слаўнікавай, а таксама іншых выпадкаў пераследу польскай меншасці і знішчэння польскіх мемарыяльных месцаў. Міністэрства замежных спраў запэўнівае, што прыме ўсе магчымыя меры для вызвалення журналіста TVP і іншых незаконна зняволеных людзей.

Анджэй Рыбалт зазначыў, што, нягледзячы на ​​пагрозу вялікіх тэрмінаў зняволення, у Беларусі ўсё яшчэ ёсць журналісты, якія спрабуюць данесці свету сапраўдную інфармацыю пра дзейнасць рэжыму Лукашэнкі.

Анджэй Рыбалт дадаў, што Польскае радыё кожны дзень транслюе навіны, якія можна слухаць у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў інтэрнэце з любой кропкі свету.

IAR / вх