Беларуская Служба

Добраахвотнікі, якія ўступілі ў шэрагі Палка Кастуся Каліноўскага, далі ўрачысты зарок

07.08.2022 17:42
Гэта зарок усіх тых, хто не можа змірыцца са злом і несправядлівасцю.
  .
Полк імя К.Каліноўскагаhttps://t.me/belwarriors/1847

«Жыць Табою, памерці за Цябе i адрадзіць веліч Тваю!
Жыве Беларусь! Жыве Вечна!
Беларусь перадусім!»

Добраахвотнікі, якія ўступілі ў шэрагі Палка Кастуся Каліноўскага, далі ўрачысты зарок заўсёды захоўваць вернасць Беларусі, быць вартымі памяці вялікіх продкаў і змагацца за свабоду свайго народа, паведамляецца ў ТК- Палка.

Гэта зарок усіх тых, хто не можа змірыцца са злом і несправядлівасцю, гатовы стаць на абарону сваіх каштоўнасцяў і ідэалаў, засланіць сабой сваіх родных, блізкіх і быць верным народу сваёй краіны!

яс