Беларуская Служба

Са жніўня 2020 году колькасць палітвязняў павялічылася амаль у 50 разоў

09.08.2022 13:26
З дня выбараў усе 730 дзён беларусы пакутуюць ад рэпрэсій.
Збітыя пасля выбараўфота: Вясна

Два гады таму, 9 жніўня 2020 года, у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя. З таго дня ўсе 730 дзён беларусы пакутуюць ад рэпрэсій.

За два гады з пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі амаль 12 тысяч чалавек трапілі пад адміністрацыйны пераслед, больш за 1 260 чалавек утрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах, супраць некалькіх тысяч чалавек ужываліся і працягваюць ужывацца катаванні і збіццё.
За два гады колькасць палітвязняў павялічылася амаль у 50 разоў.

Больш за 5 тысяч «пратэсных» крымінальных справаў было заведзена за два гады, фігурантамі якіх сталі больш за тры тысячы чалавек. Не менш за 1 800 чалавек былі прызнаныя вінаватымі па палітычна-матываваных справах і асуджаныя да пакаранняў. Сярод іх – нават забіты 11 жніўня 2020 года агнястрэльным раненнем у галаву падчас пратэстаў у Брэсце Генадзь Шутаў. Ён пасмяротна прызнаны вінаватым у супраціве міліцыянту (арт. 363 КК), а яго сябра і сведку забойства сябра Аляксандра Кардзюкова асудзілі да 10 гадоў зняволення.

Па адміністрацыйных справах было затрымана не менш за 40 тысяч чалавек. Праваабаронцам вядома пра вынікі 11 924 судовых працэсаў, па якім 7 521 чалавек былі кінутыя на «суткі». Аштрафавана было не менш за 4 403 чалавек на агульную суму 3 011 392 беларускіх рублёў.
Дадзеныя могуць быць няпоўнымі па зразумелых прычынах.

Больш падрабязна чытайце на старонцы «Вясны».

ав/Вясна

Аляксандр Мілінкевіч: Акрамя мірных спосабаў у беларусаў няма іншых варыянтаў

09.08.2022 12:31
Жнівень 2020 году – мае агромністае значэнне для гісторыі Беларусі, кажа палітык.

Naviband да другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў апублікаваў новы кліп«Свяці»

09.08.2022 12:51