Беларуская Служба

Суд пытаўся ў «змоўшчыкаў» пра сэнс фразы «замочым Луку»

15.08.2022 14:39
Юрый Зянковіч патлумачыў, што Лукашэнку яны планавалі «мачыць» палітычна, а не літаральна.
Судфота: БелТА

Працягваецца судовы працэс па справе аб захопе ўлады. 15 жніўня прайшло праслухоўванне запісаў канферэнцый «змоўшчыкаў». Суд пытаўся ў іх пра сэнс фразы «замочым Луку». Юрый Зянковіч патлумачыў, што Лукашэнку яны планавалі «мачыць» палітычна, а не літаральна. Прыблізна такі ж адказ даў і Рыгор Кастусёў.

Следства знайшло згаданую фразу ў запісах ZOOM-канферэнцый «змоўшчыкаў».

Крымінальную справу аб «змове з мэтай захопу ўлады» з ліпеня разглядае Мінскі абласны суд. Па ёй праходзяць пяць чалавек. Акрамя Зянковіча і Кастусёва, гэта Аляксандр Фядута, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч. Усе яны за кратамі з вясны мінулага года.

Па версіі следства, абвінавачаныя рыхтавалі «дзяржаўны пераварот» у Беларусі. З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за «змоўшчыкамі» працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

Юрый Зянковіч заключыў здзелку са следствам.

Белта/Еўрарадыё/нг