Беларуская Служба

Сілавікі рэжыму Лукашэнкі атрымалі ўказанні адносна таго, як дзейнічаць з расіянамі, якія едуць у Беларусь хавацца ад мабілізацыі

22.09.2022 13:32
Пасля абвяшчэння «частковай» мабілізацыі ў Расіі, расіяне прызыўных параметраў спрабуюць пакінуць краіну.
 ( )
Міліцыя (ілюстрацыйны здымак)Ireine /Shutterstock.com

Сілавікі рэжыму Лукашэнкі атрымалі ўказанні адносна таго, як дзейнічаць з расіянамі, якія едуць у Беларусь хавацца ад мабілізацыі, паведамляе «Наша Ніва».

Пасля абвяшчэння «частковай» мабілізацыі ў Расіі, расіяне прызыўных параметраў спрабуюць пакінуць краіну.

У сацсетках шмат фота і відэа, на якіх бачныя чэргі на межах Расіі з Фінляндыяй, Манголіяй і Казахстанам.

Адзін з варыянтаў – Беларусь.

Як стала вядома з сілавых структур, ужо ўчора, 21 верасня, беларускія сілавікі атрымалі вуснае распараджэнне ідэнтыфікаваць расіян, якія прыехалі схавацца ад мабілізацыі.
«Пакуль што на ўзроўні вусных распараджэнняў даведзена назіраць за «кватэрамі на суткі», уваходзіць у кантакт з уласнікамі жылля, – сказаў аператыўнік. – Новыя машыны ў дварах з расійскімі нумарамі таксама загадалі адсочваць. Збіраць інфармацыю, правяраць дакументы».

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвесціў аб правядзенні мабілізацыі 21 верасня. Гэта адбылося пасля шэрагу поспехаў украінскай арміі на фронце.

вс