Беларуская Служба

На чыгунцы з усіх супрацоўнікаў бяруць падпіску аб неразгалошванні канфідэнцыйнай інфармацыі

28.09.2022 11:55
Тэлеграм-канал беларускіх чыгуначнікаў апублікаваў указанне, падпісанае намеснікам начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Казлоўскім.
Аўдыё

Паводле гэтага дакументу, выдадзенага 20 верасня, супрацоўнікі Беларускай чыгункі да 30 верасня мусяць падпісаць абавязальніцтва аб неразгалошванні службовай інфармацыі канфідэнцыйнага характару.

Можна меркаваць, што гэта звязана з хуткім меркаваным масавым прыбыццём у Беларусь вайсковых эшалонаў з Расіі, пра якое стала вядома сёння, піша «Наша Ніва».


. .

ав