Беларуская Служба

Прадстаўніца Пераходнага кабінету звярнулася да беларусак: «Рацыю мае той, хто абараняе свой дом»

28.09.2022 12:32
Аліна Коўшык заявіла, што на плячах жанчын трымаецца ўся краіна, а не на старых шалёных дзядах.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшыкфота: прыватны архіў Аліны Коўшык

Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык звярнулася да беларусак: «Краіна трымаецца на вас, а не на старых шалёных дзядах».

«Я нарадзілася і вырасла ў Гародні. Я мама 11-гадовага сына. Таму калі бачу, што састарэлыя палітыкі абʼяўляюць мабілізацыю, у першую чаргу я рэагую на гэта як жанчына. Мяне злуе, што для гэтых мужчынаў няважныя жыцці людзей. Мяне раз’юшвае, што ніхто з гэтых дыктатараў не ведае, што такое нарадзіць дзіця і выхаваць, але з такой лёгкасцю яны гатовыя накіраваць на смерць тысячы сыноў, мужоў і бацькаў.

Беларускі, гэта на вашых плячах трымаецца ўся краіна, а не на старых шалёных дзядах. Падыміце галаву і перастаньце сумнявацца, што вы не разумееце ў палітыцы ці вайне. Вы разумееце найлепей, бо гэта ваша зямля. А мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваіх дзяцей і свой дом».

Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай/нг