Беларуская Служба

Ціханоўская: Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных павестках – не выконвайце

30.09.2022 17:14
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у сувязі з абвешчанай у Расіі мабілізацыяй.
Святлана ЦіханоўскаяКадр з відэазвароту

«Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных павестках – не выконвайце таго, што там напісана», – звяртаецца да беларусаў Святлана Ціханоўская.

Лукашэнка сказаў, нібыта ў Беларусі мабілізацыі не будзе. «Але ўлічваючы ўсё, што ён зрабіў да гэтага – яму ўжо ніхто не верыць. І не проста так. Беларусам ужо пачалі прыходзіць позвы з так званымі «мабілізацыйнымі прадпісаннямі». Калі вам ужо прыйшла такая, што б ні было ў ёй пазначана – вучэнні, мабілізацыя, прызыў – не выконвайце таго, што там напісана.

Беражыце сябе і родных. Не паддавайцеся на хлусню і маніпуляцыі. Я кажу гэта не толькі як палітык. Я жанчына, я маці. Я ведаю цану чалавечага жыцця і ведаю, як сціскаецца сэрца, калі твае любімыя людзі не ў бяспецы. Паклапаціцеся пра сябе і блізкіх. Бо мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваю сям'ю і дом», – гаворыць Святлана Ціханоўская.

ав