Беларуская Служба

Беларусь зарабіла на знешнім гандлі за кошт скарачэння імпарту 

09.10.2022 10:45
Агулам знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені-жніўні скараціўся на 5,9% у параўнанні з леташнім перыядам і склаў 55,172 мільярдаў долараў.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Michael Gaida from Pixabay

Асноўны ўклад у станоўчае сальда ўнёс гандаль паслугамі, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Знешнегандлёвае сальда (розніца паміж экспартам і імпартам) у студзені-жніўні склалася ў памеры 3,4656 мільярдаў долараў. Плюс утварыўся не столькі дзякуючы поспехам у экспарце, які знізіўся з мінулага года, колькі за кошт таго, што імпарт прасеў нашмат больш.

Экспарт тавараў за восем месяцаў у грашовым выражэнні скараціўся на 2,3% і склаў 23,399 мільярды долараў. Імпарт тавараў знізіўся на 7,5% да 22,682 мільярдаў долараў. У выніку сальда знешняга гандлю таварамі склала 716,9 мільёнаў долараў.

Да ліпеня экспарт зменшыўся на 4,9 працэнта, у жніўні скарачэнне склала 13,4 працэнта. Імпарт упаў да ліпеня на 9,5%, у гадавым выражэнні - на 3,9%.

Крыніца: Зеркало