Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да Уладзіміра Зяленскага (ВІДЭА)

10.10.2022 18:27
У звароце Ціханоўская зазначыла, што Аб'яднаны пераходны кабінет гатовы да супрацоўніства з украінскімі ўладамі. 
Святлана Ціханоўскаяфота: Пул Первой

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да Уладзіміра Зяленскага. У звароце, запісаным пасля чарговага варварскага абстрэлу Расіяй аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры ва Украіне, Ціханоўская гаворыць пра тое, што беларускія дэмакратычныя сілы ў цэлым і Абʼяднаны пераходны кабінет у прыватнасці гатовыя да супрацоўніцтва з украінскімі ўладамі.