Беларуская Служба

Ціханоўскую, Латушку і кіраўнікоў Каардынацыйнай Рады будуць судзіць завочна

21.10.2022 13:38
Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць да новых справах. Завочны суд у Беларусі чакае Ціханоўскую, Латушку ды Дылеўскага.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

Спецыяльная вытворчасць распачата ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага, Марыі Мароз.

Святлане Ціханоўскай інкрымінуецца некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў ды іншыя.

Павел Латушка абвінавачваецца ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, публічны закліках да захопу дзяржаўнай улады, стварэнні экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраўніцтва імі ды яшчэ шэраг арыткулаў.

Вользе Кавальковай і Сяргею Дылеўскаму  інкрымінуюцца змова з мэтай захопу ўлады, заклікі да санкцый, стварэнне экстрэмісцкага фармавання, распальванне варожасці, падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках ды іншае.

Святлана Ціханоўская пракаментавала гэтае рашэнне лукашыстаў: «Мы сталі прывыкаць да пастаянных абвінавачванняў, крымінальных спраў, статусаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Сёння з'явіліся новыя «спецыяльныя вытворчасці» – так рэжым рыхтуецца да «завочных судоў» і крымінальных спраў. У мяне іх набралася ўжо 10, у Паўла Латушкі – 8, Вольгі Кавальковай – 5, Марыі Мароз – 4.

Што я магу сказаць пра гэта? Я толькі хачу падтрымаць усіх людзей, якія апынуліся ў гэтых спісах. Дзякуй вам усім за вашую працу. Дзякуй за тое, што мы разам. Дзякуй за тое, што вас не зламаць. Кожны, каго пераследаваў ці пераследуе рэжым, – памятайце: вы сапраўдныя героі Беларусі.

Я ведаю, што ў гэтага вялізны кошт. Але аднойчы ўсе гэтыя прыдуманыя крымінальныя справы будуць адмененыя. А гонар і сумленне – гэта тое, што застаецца назаўжды»

юл