Беларуская Служба

Трое сябраў АГП – Смалякова, Асмалоўскага і Чарнушыну пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту

31.10.2022 16:10
Суддзя Ала Скуратовіч прысудзіла ім адпаведна: два гады пазбаўлення волі, тры гады пазбаўлення волі і два гады пазбаўлення волі.
 ,
Андрусь Асмалоўскі, Артур Смалякоў і Дзіяна Чарнушынаfoto: sprong96.org

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынесены прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артуру Смалякову, Андрусю Асмалоўскаму і Дзіяне Чарнушынай. Усіх іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным удзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс вяла суддзя Ала Скуратовіч, дзяржабвінаваўца – старшы памочнік пракурора Аксана Саковіч, паведамляе „Вясна”.

Палітзняволены Артур Смалякоў – сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, быў затрыманы 27 ліпеня 2022 года. Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту на волю не выйшаў. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска. Палітзняволены Андрусь Асмалоўскі – сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі, быў затрыманы 29 ліпеня 2022 года. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска. Дзіяну Чарнушыну, грамадзянскую жонку Асмалоўскага, таксама затрымалі 29 ліпеня і змясцілі ў СІЗА №1. У яе на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця з інваліднасцю, якога Дзіяна выхоўвала сама.

Прадстаўніца дзяржабвінавачання Аксана Саковіч 28 кастрычніка запрасіла для абвінавачаных пазбаўленне волі:

Артуру Смалякову – два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
Дзіяне Чарнушынай – два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
Андрусю Асмалоўскаму – тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Такі прысуд і быў вынесены суддзёй Алай Скуратовіч 31 кастрычніка.

аз

Пракуратура пацвердзіла крымінальную справу супраць экс-журналіста АНТ Семчанкі

31.10.2022 12:05
Палітзняволенаму журналісту інкрымінуюць распальванне сацыяльнай варожасці, за што яму пагражае 5 гадоў калоніі.