Беларуская Служба

Сілавікі затрымалі шасцярых мінчукоў за тое, што яны вывесілі разам украінскі і бчб-сцягі

31.10.2022 17:12
Супраць іх распачата крымінальная справа за «злоснае хуліганства» (арт. 339 КК).
Вывешаныя сцягі Скрыншот з відэа: pressmvd/Telegram

У пачатку кастрычніка, у дзень, калі ўзарвалі Крымскі мост, у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. Праз некалькі тыдняў сілавікі адшукалі мінчукоў, якія гэта зрабілі. На іх заведзена крымінальная справа, паведамляе «Белсат».

У прэс-службе МУС паведамілі, што падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчукоў ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта і вывесілі сцягі, а адзін з затрыманых «сфатаграфаваў вынік і даслаў фота для размяшчэння ў розных інтэрнэт-рэсурсах».

З затрыманымі запісалі «пакаяннае» відэа. Супраць іх распачата крымінальная справа за «злоснае хуліганства» (арт. 339 КК).

аз

Пракуратура пацвердзіла крымінальную справу супраць экс-журналіста АНТ Семчанкі

31.10.2022 12:05
Палітзняволенаму журналісту інкрымінуюць распальванне сацыяльнай варожасці, за што яму пагражае 5 гадоў калоніі.

Трое сябраў АГП – Смалякова, Асмалоўскага і Чарнушыну пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту

31.10.2022 16:10
Суддзя Ала Скуратовіч прысудзіла ім адпаведна: два гады пазбаўлення волі, тры гады пазбаўлення волі і два гады пазбаўлення волі.