Беларуская Служба

95 арыштаў і 21 штраф: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў кастрычніку

08.11.2022 17:41
Праваабарончы цэнтр  «Вясна» апублікаваў вынікі маніторынгу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за мінулы месяц. 
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

Па дадзеных «Вясны», у кастрычніку было затрымана мінімум 317 чалавек. Вядома пра не менш за 193 судовыя пасяджэнні паводле адміністрацыйных спраў, з якіх было прызначана мінімум 95 адміністрацыйных арыштаў і не менш за 21 штраф.

Так, напрыклад, Аляксея Маісеенку з Наваполацку арыштавалі за пост у «Вконтакте» з назвай «Я не признаю результаты выборов в Белоруссии». Міліцыянты палічылі гэта «пікетаваннем», таму склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Аляксей віну не прызнаў і сцвярджаў, што ягоную старонку ўзламалі за месяц да арышту і ў яго доступу не было.

«У дадзенай публікацыі ёсць тэкст «Я не признаю результаты выборов в Белоруссии», таксама ёсць тэкст са спасылкай «Падтрымайце, калі ласка петыцыю», што сведчыць пра публічнае выказванне грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў, дзеянні яго накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадзян», – пазначана ў матэрыялах справы. Вынік – 15 сутак.

юл