Беларуская Служба

Дзяржаўны дэпартамент ЗША: Рэжым Лукашэнкі цалкам адказны за здароўе Калеснікавай

30.11.2022 13:10
«Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці» – напісаў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Злучаных Штатах Амерыкі пракаментавалі інфармацыю пра тэрміновую аперацыю былой удзельніцы Каардынацыйнай рады, а цяпер палітзняволенай, паведамляе «Свабода».

«Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе і дабрабыт Марыі Калеснікавай і 1440 іншых палітзняволеных. Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці» – такую заяву зрабіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Нэд Прайс.

Амерыканская амбасада ў Мінску паведаміла, што «ўважліва сочыць за паведамленнямі аб раптоўнай шпіталізацыі беларускай палітзняволенай Марыі Калеснікавай».

«Мы спадзяемся, што яна атрымае поўную і якасную медычную дапамогу і хутка паправіцца. ЗША па-ранейшаму адданыя прыцягненню да адказнасці службовых асобаў рэжыму, якія парушаюць правы чалавека», – заявіла дыпламатычная місія Злучаных Штатаў Амерыкі.

аз

У ISW назвалі прычыны разгортвання войскаў РФ у Беларусі

29.11.2022 09:50
Паводле амерыканцаў, Расія разгортвае войскі у Беларусі, каб зафіксаваць украінскія сілы вакол Кіева.

Праваабаронцы паведамілі аб прызнанні Дзмітрыя Семчанкі палітычным зняволеным

29.11.2022 11:50
Дзмітрый Семчанка – тэлевядоўца АНТ, які звольніўся з пасады ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый пратэсту.