Беларуская Служба

МУС прызнала фонд «Краіна для жыцця» экстрэмісцкім фарміраваннем

30.11.2022 14:09
Такое рашэнне прынялі ў МУС, паведаміў 30 лістапада неафіцыйны тэлеграм-канал ГУБАЗіК.
Цэнзураstevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

Фонд «Краіна для жыцця» ў Беларусі аб'яўлены экстрэмісцкім фарміраваннем. Такое рашэнне прынялі ў МУС, паведаміў 30 лістапада неафіцыйны тэлеграм-канал ГУБАЗіК.

Рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў, арганізацыя ўключана ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў за «дзейнасць па падрыхтоўцы да здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь», паведамляе старонка zerkalo.io

У пераліку экстрэмісцкіх фармаванняў на сайце МУС «Краіны для жыцця» пакуль што няма. Нагадаем, нядаўна ў гэты пералік унеслі гарадзенскае незалежнае выданне Hrodna.life і ваенна-патрыятычную спартова-адукацыйную арганізацыю «Паспалітае рушэнне», створаную Валерыем Сахашчыкам.

11 лістапада Мінскі гарадскі суд агучыў прысуды па справе валянцёраў фонду «Краіна для жыцця». Антона Сташэўскага прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, а Марыну Дуброўскую – да 1,5 года калоніі.

аз

Былога работніка пракуратуры прысудзілі да шасці гадоў калоніі

30.11.2022 12:15
Алега Ермакова абвінавацілі ў незаконным зборы ці перадачы інфармацыі аб сілавіках пратэстным рэсурсам.