Беларуская Служба

ГУБАЗіК затрымаў дырэктара «Беллесвыраб» за тое, што ён не пусціў міліцыянтаў на тэрыторыю

30.11.2022 17:16
Belwooddoors – найбуйнейшая ў Беларусі вытворчая кампанія па выпуску міжпакаёвых дзвярэй.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Віталя Васілевіча, генеральнага дырэктара «Беллесвыраб» (Belwooddoors). Паводле іх, мужчына забараніў ахове прадпрыемства прапускаць міліцыянтаў на аб'ект – пасля гэтага ён быў затрыманы функцыянерамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК), паведамляе «Вясна».

Сілавікі паведамляюць, што мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а дома ў яго была знойдзена зброя.

Belwooddoors – найбуйнейшая ў Беларусі вытворчая кампанія па выпуску міжпакаёвых дзвярэй. Яе філіялы знаходзяцца ў Маскве, Астане, Алматы і Нью-Ёрку.

Былога работніка пракуратуры прысудзілі да шасці гадоў калоніі

30.11.2022 12:15
Алега Ермакова абвінавацілі ў незаконным зборы ці перадачы інфармацыі аб сілавіках пратэстным рэсурсам.

МУС прызнала фонд «Краіна для жыцця» экстрэмісцкім фарміраваннем

30.11.2022 14:09
Такое рашэнне прынялі ў МУС, паведаміў 30 лістапада неафіцыйны тэлеграм-канал ГУБАЗіК.