Беларуская Служба

Парламент Літвы заклікаў правесці міжнародны суд над беларускім рэжымам

08.12.2022 17:44
Рэзалюцыю аднагалосна прынялі 110 дэпутатаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Pixabay

Парламент Літвы заклікаў стварыць міжнародны суд, задачай якога было б расследаванне злачынстваў беларускага рэжыму. У прынятай рэзалюцыі ён заклікаў да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

У дакуменце літоўскі парламент заклікаў правесці ў Беларусі свабодныя і справядлівыя выбары. Дэпутаты таксама заклікалі неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі, забяспечыць свабоду слова, сходаў і асацыяцый.

Ініцыятар рэзалюцыі дэпутат Давіле Шакаліене адзначыла, што менскі рэжым працягвае рэпрэсіі супраць уласных грамадзян. «Мы павінны паслядоўна і сістэматычна паўтараць, што палітвязні павінны быць вызваленыя, і што неабходна аказаць ім медычную дапамогу. Гэта наш маральны абавязак», – заявіла яна падчас паседжання Сойму.

У рэзалюцыі таксама прапануецца абмежаваць усялякую дапамогу дзяржаўным установам Беларусі і прызнаць спецслужбы краіны тэрарыстычнымі арганізацыямі. У дакуменце таксама быў пастулат аб выключэнні Беларусі з такіх міжнародных арганізацый, як ЮНЕСКА.

Рэзалюцыю аднагалосна прынялі 110 дэпутатаў.

iar/нг