Беларуская Служба

СМІ: Лунінецкі следчы з сям’ёй уцёк з Беларусі

09.12.2022 13:58
Яго жонка перадавала інфармацыю пра расійскую авіятэхніку.
Следчы па асабліва важных справах Лунінецкага райаддзела СК Сяргей Пахолак Ілюстрацыйны здымакmedia-polsye.org

Як распавяла @zerkalo_io крыніца ў Лунінцы, незадоўга да ад'езду следчы падоўжыў кантракт на службе, за што атрымаў грашовую кампенсацыю.

Пасля таго як на яго жонку завялі крымінальную справу, ён напісаў рапарт аб звальненні па стане здароўя, аднак з'ехаў, так і не дачакаўшыся рашэння.

Сама затрыманая жанчына нібыта знаходзілася ў мінскай бальніцы, але была без аховы, таму змагла збегчы адтуль.

У кватэры Пахолака правялі ператрус, сам ён цяпер знаходзіцца ў Амерыцы. Пры гэтым раней гэты ж следчы пагражаў закрыццём незалежнаму рэгіянальнаму парталу.

Наша Ніва/юл