Беларуская Служба

Лукашэнка распавёў, адкуль на Расію рыхтаваўся напад

09.12.2022 14:03
У 2021-2022 гадах з Данбаса павінна была пачацца вайна супраць Расіі, але яна спрацавала на апярэджанне, заявіў сёння Лукашэнка ў Бішкеку.
Ілюстрацыйны здымакEPA/IGOR KOVALENKO Dostawca: PAP/EPA

«Мы дакладна ведаем (найбліжэйшым часам, я Пуціну сказаў, мы апублікуем гэтыя факты), як яны павінны былі пасля 2020 года — мяцяжу ў Беларусі, калі складзецца сітуацыя і выйдуць на мяжу Смаленскай вобласці з войскамі НАТА (захопяць у нас уладу), пачаць вайну супраць Расіі з Данбаса», — заявіў ён.

Паводле Лукашэнкі, прычынай павінна было паслужыць тое, што Расія захапіла чужыя тэрыторыі.

«Адтуль павінна была пачацца вайна ў 2021-м, можа, 2022-м годзе. Расія спрацавала на апярэджанне. Таму не трэба Расію папракаць у сілу заяў Парашэнкі, Меркель. Хлуслівых заяў, што Расія пачала вайну», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Наша Ніва/юл