Беларуская Служба

Літоўская прэм'ер-міністр пра Беларусь: Сітуацыя нават пагоршылася

13.12.2022 16:18
Літва працягнула надзвычайнае становішча на сваіх межах. Яно працягнецца да 16 сакавіка наступнага года.
Сцяг Літвыpixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

Рэжым надзвычайнага становішча на межах Літвы з Беларуссю, у Калінінградскай вобласці і на памежных пунктах пропуску за межамі памежнай зоны быў уведзены ў лютым у сувязі з агрэсіяй Расіі супраць Украіны. Кіраўнік ураду Інгрыда Шыманітэ гаварыла перад літоўскім парламентам, што з таго часу сітуацыя прынцыпова не змянілася:

-Нічога не палепшылася. Сітуацыя нават пагоршылася. На тэрыторыі Беларусі з'явіліся дадатковыя расійскія сілы. Таму ў нас, вядома, няма падстаў казаць, што бяспека нейкім чынам палепшылася.

Улады Літвы таксама нагадваюць, што некаторыя грамадзяне Расіі па-ранейшаму не ўедуць у краіну. У асноўным гаворка ідзе пра расійскіх турыстаў, якіх з сярэдзіны верасня не пускаюць на сваю тэрыторыю Літва, іншыя краіны Балтыі і Польшча.

ав