Беларуская Служба

Рэжым працягвае катаваць сваіх апанентаў

18.12.2022 10:34
Чарговым выпадкам, які фіксуюць праваабаронцы, стала пазбаўленне перадач ды ізаляванне палітзняволенай Алены Гнаук.
Ілюстрацыйнае фотаBelsat.eu

Палітзняволеную актывістку з Пружанаў Алену Гнаук 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4.

Стала вядома, што адміністрацыя калоніі нядаўна змясціла жанчыну ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) да 24 лютага. Акрамя гэтага, яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (32 рублі).

Нагадаем, 17 чэрвеня палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў.

Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Перад этапам у калонію палітзняволеную больш за паўтара месяца ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары баранавіцкага СІЗА.

Вясна/юл